Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І так хочацца зваліцца
У глыбокі дзе ручей,
Каб ня бачыць — утапіцца —
Ані сонца, ні людзей.

Дык вось доля, мая дола.
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дае поле
Ад мяне ты уцякла!

1904 г., 15 ліпеня.

|}