Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЯСПУТНАСЬЦЬ

Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба, —
Там хмары, там золкія хмары снуюцца;
Дзе плакаць, дзе сьлёзы крывава ліць трэба, —
Там людзі, там людзі жывыя сьмяюцца.

Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба, —
Там жальбы там нуднай разносяцца стогны;
Дзе жыць, дзе тварыць жыцьцё новае трэба, —
Там сыплюць магілы, там — сьмерць, пахароны!