Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьдзівіўся, пасмутнеў… сваёй мясьціны не спазнаў
І не знайшоў гнязда свайго, што летась яшчэ меў.

Адно балюе баль зьвяр‘ё з сну збуджана ў лясох,
Пажывы на пабоішчах скрозь маючы ўдаволь,
Ды груганы, што костачкі зьбіраюць па палёх,
Не пашкадуюць, што жылі ў такі ўсясьветны боль.

Дык вось-жа як прышла вясна жаданая на сьвет,
Калоцячы, як ліпай, змучанай зямлёй да дна.
Крывёй, пажарам, пошасьцяй — людзям яе прывет,
А напіс на яе агнёвым знамені: Вайна!

7-VI—15 г.

|}