Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/266

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ЎСЕ РУКІ

Ен з начальствам знае дзела:
Парасійску валіць сьмела;
Ліжа, вышаўшы за вёску,
Ласку панскую папольску.
Нават жыду — ў доўг як просе —
„Гутэ-моргэн!“ — буркне ў носе.
Калі-ж сядзе у кутузку,
Ўсіх кляне пабеларуску.