Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГРУГАНЫ

Адзін з захаду груган,
А другі з усходу
Прыляцелі на сяло,
На чужую шкоду.

І давай паміж сабой
Гутарыць, хваліцца:
— Круму! Круму! Шо за рай!
Ёсьць чым пажывіцца!

Дасюль елі мерцьвякоў,
А цяпер затое
Будзем піць мы кроў жывых,
Мяса есьць жывое!