Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЧОЛЫ І ТРУТНІ

Стаў даводзіць селяніну
Нехта нейкі ў чорным:
Як павінен быці ўслужным,
Згодлівым, пакорным.

Бо і пчолцы, — кажа ў чорным, —
Мёд гадуюць кветкі,
Ў згодзе з пчолкамі і трутні
П’юць той мёд, як дзеткі.

А селянін тут пад тое
Буркнуў запытаньне:
„Ну, а хто пчала, хто труцень —
Я, ці ты, васпане?“

1913 г.