Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ФЭЛЬКАВА ВЯСЕЛЬЛЕ

Вось і вяселейка
Ў нашага Фэлькі!
Ў дзела захоплены
Міскі, бутэлькі.

Што называецца,
Музыка рэжа;
Полька, лявоніха,
Знай, не залежа!

Хлопцы з дзяўчатамі
Ў жарты заходзяць,
Бабы шлюбоўнікам
Песьні заводзяць.

Людам паўнюханька
Хата набіта…
Гоман, таўпеханьне —
Пекла, і квіта!

Вось, каб дзе дзеўчынку
З гора абняці,
З чарачку выпіці
Дый пайсьці спаці!

1908 г.