Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/240

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
*

Вось і ў школу ходзяць дзеці, —
Кожны чыст, абмыт, абшыт,
Сам ня хвор і лапці ўзьдзеці
І заціркаю быць сыт.
І тут валяць на Арцёма:
„Ня ўсе дома, ня ўсе дома!“

*

Сходзяць годы за гадамі,
І Арцёма хоць на „ўра!“
Ён з сынамі, як з дубамі,
Статак, коні, моц дабра!
Аж сягоньня на Арцёма
Штось ня кажуць: „ня ўсе дома!“

|}