Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Двор, хорам панскі;
Вада-парада, —
Добрасьць, пачцівасьць, —
Вось вам баляда.

Сьвіньні, падпасьвіч,
Лапаць, парцянка,
Непагадзь, золка, —
Вось і сялянка.

Добры пан, пані;
Корміць іх ласка
Бедных, галодных, —
Вось вам і казка.

Пан, хам і поле,
Праца, нястатак…
Тры аплявухі, —
Вось і канчатак.

1906 г.

|}