11. ПОЛІЦЬ АГАРОДНІНУ
Я выган плотам гарадзіў, яна палола грады;
Благое зельле вырывала, кідала ў пасьцілку,
Дзе каліў ня было, — дасаджывала там расады,
Там прарывала, дзе ўзышло загуста праз памылку.
Чырыкалі над ёю верабейкі на чарэсьні,
Нязгледна час-ад-часу вецер пралятаў крылаты.
адазвалася мая палея сумнай песьняй,
Такой, якую ў нас пяюць вясеньнім днём дзяўчаты,
ВЯСЬНЯНКА.
Ой, брала вясна у сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку,
Пускала на сьвет траву-мураву,
Адзявала у лісьце бярозы.
Дзе толькі ня йшла яна, — з прыпала
Густа сеяла, сеяла кветкі,
На край сьвету гнала рэчкі яна,
Птушкам волю і голас давала.
Ой, выйду я, выйду на сенажаць,
Буду віць, завіваць вяночак,
Пяяць з салавейкам буду у тахт,
Сэрцу песьняй вясну выклікаці.
Прыдзі ты ка мне, сагрэй ты мяне,
Абымі ты мяне, як друг мілы,
Пасей на душы мне долейкі мак,
А на сэрцы пшанічку каханьня!
Каб доля, як мак цьвіце, зацьвіла,
Каб каханьне расло, як пшанічка,
Каб мілы мяне мой верна любіў
І галубіў ў сьвятліцы, як шчасьце.
Зьвінела песьня і зьлівалась з музыкаю птушак,
Бярозавыя на гасьцінцы плакалі прысады,
Заводзіў вецер, б‘ючысь аб асінавы асушак…
Выган плотам гарадзіў, яна палола грады.