Я І ВОЛЯ МАЯ
Мы радзілісь на сьвет — Я і воля мая; Шчыра нас прыняла Уся людзкая сям‘я.
Мы расьлі удваём — Я і воля мая; Небу міла было, Мела радасьць зямля.
Мы жывём удваём — Я і воля мая; Воля песьні пяе, Разумею іх я.
Толькі ўмром не ўдваём — Я і воля мая: Я памру — воля век Не пакіне жыцьця!
1909 г.