Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАЙЦЕ МНЕ

Дайце мне волю, дайце арліную,
Вырвіце з путаў, аковаў!
Душу напасьціць перад сканчынаю
Дайце шчасьлівасьці новай!

Дайце мне долю, дайце багатую,
Вызвальце з горасьці чорнай;
Дайце пацесе ў хаце, за хатаю
Быці ўва ўсім мне пакорнай!

Дайце мне сонца, сонца агнёвае,
Выведзьце з цёмнасьці ночнай;
К знаньню, к навуцы сьцежкі шчасьлівыя
Мне пакажыце нязбочна!

Дайце мне праўду дня ясьней яснага,
Дайце прасьветласьці божай;
Выражце з сэрца, сэрца няшчаснага
Ўсё то, што мучыць, трывожа!

1907 г.