Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык жыві-ж з сабой сам ці цьвярозы, ці п‘ян,
І з людзьмі так жыві, як і людзі.

Ўвесь да дна выпівай чорны келіх жыцьця,
Ці з вадой жыватворчай, ці з ядам;
З роўнай меркай чакай вечнаты й нябыцьця,
Заадно абыймайся з анёлам і гадам.

4-II—13 г.

|}