Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У БЯССОННУЮ НОЧ

Ах, як страшна мне гэта бяссонная ноч!
Колькі мукі, цярпеньня прыносіць з сабой!
Я змагаюся з ёй, ад сябе ганю проч,
Дый самлела ўпадаю з сваёй барацьбой.

Разарваў-бы, здаецца, я грудзі свае,
Сэрца-б вырваў і кінуў на ўцеху ўрагом…
Дайце сьмерць, хай ня чую, што ноч мне пяе!
Дайце сілы!.. О, божа! Нікога кругом!

Ах! што гэта? — раскрылася неба й зямля,
Рай і пекла зьмяшаліся ў процьму ў адну,
Здань за зданьню паўзе, кожна здань — як зьмяя,
Тая прэцца уверх, тая цісьнецца к дну.

Абняліся з сабой у шалёну гульню,
Вочы прыскам зіяюць, з губ коціцца дым…
Гэй, дружкі, што сьпіцё? Дайце жыва агню!..
Скуль іх столькі ўзяло, што ім трэба усім?

Путы звонка бражджаць і ўгары, і ўнізу,
Жутка вісельні граюць, сьлізгоча пятля;
Той абліўся крывёй, той сьцірае сьлязу…
Што за людзі — зьвяр‘ё?! Ах, якая сям‘я!

Мілы братка ты мой, ці ты жыў, ці памёр?
Што так плечы сагнуў, як нявольнік дрыжыш?
Грудзі ўпалі твае, рукі цягнеш да зор,
Над табой, прад табой, ах, які чорны крыж!

Служка польскага пана, твой брат і мой брат,
З бізуном над табою, як кат той стаіць…
Божа праведны, божа! над братам, брат — кат!..
І за што-ж катам той, а той гэтак цярпіць?

А што тут? Разам тут і дзяўчынка-краса…
Я галубіў калісь… Твар чаму твой бляды?