Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І не знаходжу мукам сваім краю,
І сіл ня маю вырваць з сэрца жаль…

Закалыхаўся ястраб быстравокі,
Між небам і зямлёй, як лунь, завіс —
Мяне і дзень мой сочыць адзінокі,
З насьмешкай мерачы вачамі ніз.

О, каб ён вылушчыў душу мне з цела
І затрымаў на хвілю у высях,
Каб раз, адзін раз толькі паглядзела
Адтуль, з-пад сонца, на зямны свой шлях!

27-I—14 г.

|}