Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАША ГАСПАДАРКА

Спрадвеку мы у родным краю гаспадарым, —
Свае загоны сеем, пасьцім статак свой;
З надзеяй сустрачаем выраі вясной,
З надзеяй ўвосень іх праводзім над папарам.

Спрадвеку ходзім пад панамі і пад царам
На недруга й на бліжняга свайго вайной,
Хоць нам за нашу кроў падзякаю адной —
Крыжы і хаты нашы скошаны пажарамі!

Так гаспадарым мы і дома і за домам,
Усё ждучы пацехі з севу і жніва,
Ждучы дарма, як летам жджэ расы трава.

Чужы і свой хлеб станавіцца жорсткім комам
І душыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і царская Масква.

7-XI—18 г.