Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЛЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
І хопіць сьветлых, звонкіх думак-слоў,
Ці гладка пойдзе песьня-дабрадзейка?

І пачынаю йграць з трывогай нейкай,
Хоць песьня як і з даўных б'е часоў, —
Зьвініць, як вецер паміж верасоў,
І ў перагонкі рвецца з салавейкай.

А ўсё-ж, як тамка сваякі-суседзі
Яе паймуць, хацелася-бы знаць, —
Ці блаславяць, ці ўтопчуць гідка ў гаць?

Адно, снуючы з сумам па прасьледзьдзі,
Я голасна йграць буду ў тайным брэдзе,
Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!

1918 г.