Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СОЦКІ

Што-ж, пішэце: ўсё згарэла,
Толькі воласьць ацалела!

Двор памог уратаваці.

ПРЫСТАЎ

запісваючы

А з людзей?

ГОЛАС З ГРАМАДЫ

Дзіцё ў хаце,
Ну і мужа кабяціны

паказваючы на вар‘ятку.

Гэтай сьпёк агонь.

ПРЫСТАЎ

Прычына?

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ

Падпаліў во гэты злодзей.

МАЧЫХА МАЛАДОЙ

Каб яму дна…

ПРЫСТАЎ

Годзе, годзе!

ВОЙЧЫМ МАЛАДОГА

Ўжо пад воласьць…

ПРЫСТАЎ

Як завецца?

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ

Сам.

ПРЫСТАЎ

Пакуль што разьбярэцца,
Трэба ўзяць яго пад стражу.