Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЁНТАК

хочучы яе вывесьці

Я так не пазволю.

ГАЛЬКА

вырываецца ад яго і сядае на камень

Мяне ўбачыш, мой саколе!

Дудар падае знак, што вясельнікі прыбліжаюцца; усе сяляне сыходзяцца на сцэну.

СЦЭНА ЧАЦЬВЕРТАЯ

ТЫЯ-Ж і ДЗЕМБА

ДЗЕМБА

Добра, што тут грамадою!..
Прывітаць-жа галасіста,
Пакланіцца урачыста
Новай пані.

ХОР

Прывітаем галасіста
І паклонімся ўрачыста.

СЦЭНА ПЯТАЯ

Тыя-ж, СТОЛЬНІК, ЯНУШ, ЗОФ‘Я

уваходзячы па чарзе

ДРУЖКІ і ДРУЖБІТЫ

Цямнее

СТОЛЬНІК

ўваходзячы

Добры дзень вам, мае людзі!