Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ЧАЦЬВЕРТАЯ

ТЫЯ-Ж, ЁНТАК паволі зыходзіць з гор з ГАЛЬКАЙ

ГАЛЬКА

Зірнеце, што там?
Што за хлапчук пляцецца з дзеўчай?
Га! То-ж Ёнтак! А дзяўчына?

ЁНТАК

Няхай будзе пахвалёны!

XOP

На векі!

ЁНТАК

Дай бог радасьць вам!
Ды, як гора, — не паможа!
Няма песьні там. —

XOP

То-ж Галька!

ЁНТАК

Так—яна!
З таго сяла дзяўчук.

XOP

Скуль-жа, Ёнтак, ты прыходзіш,
Дзеўча гэта скуль прыводзіш?

ЁНТАК

Ў паніча быў я у месьце.

ГАЛЬКА

звар‘яцелая

Ў паніча была я ў месьце.
Не пазналі мяне ўрэшце,
Бо зьмянілась, бо як птах.