Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дон цябе, княжа, кліча, ждучы твайго сьледу,
І князёў заве іншых к сабе на пабеду.

Во харобрыя князі Альговічы, — ў бойцы
Непамернай таей утамілісь малойцы.

Усяволад, Інгвар, Імсьціславічы ўсе тры!
Не благога гнязда птахі хованы ў ветры, —

Сабе ўладу ня ў шчасьці-ж пабедным прыдбалі?
Залатыя ў вас шоламы што заняпалі?

Што замоўклі ў вас Ляцкія дзіды з шчытамі?
Полю загарадзеце вароты страламі

Вы за Рускую землю, за Ігара раны,
Сьвятаславіча буйнага — зьдзекі ў паганых!