Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут не хапіла крывавага
Віна ды ў гульні нябывалай.

Тут пір дакончылі храбрыя
Русіны — ня дарма набеглі, —
Сватаў спалілі, а самі там
За Рускую землю палеглі.

У полі далёкім ад жаласьці
Маркотна ные травіца,
А пад тугой цяжкай дзерава
К зямлі сірацінай хіліцца.