Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На зямлі тады Рускай узбуранай
Рэдка пеў аратай за сахою,
Груганьнё зато часта пагрумквала,
Ў полі дзелячы труп між сабою.

А на ежу ляцеці зьбіраючысь,
Галкі гоман заводзілі й гулі.
Так было ў тыя войны й пабоішчы,
А такіх бітваў слухам ня чулі!