Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ідуць Полаўцы ад Дону
ад мора ўсплылі,
Войска рускае навокал
Нетрай абступілі.

Перагарадзілі поле
Шатамята клікам,
А харобрыя русіны —
Шчытамі і пікай.

Ой, ты, яр-тур Усяволад!
Стаў ў бок забіякай;
Засыпаеш ты варожых
Стрэламі ваякаў.

І грыміш аб іх шаломы
Стальнымі мячамі;
Дзе ўпадзеш, тур, залатымі
Сьвецячы шчытамі, —

Там кладуцца ў рад галовы
Полаўцаў паганых,
І а вараскія шаломы
Шабляй пашчапаны…

Якая цана ранам, брацьці, таму,
Хто забыўся жыцьця яснаты,
На горад Чарнігаў хто ў боях забыў
І на бацькаў пасад залаты?

На мілую любу, Глябоўну сваю —
Яснавокую краску-жану,
На звычай, абычай прадзедаў стары, —
Хто ўсё гэта забыў у вайну?..