Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАТКА

Не хачу я іх пытаці,
Мой сынок,
Не пацешаць яны маці,
Сакалок.

Калыхала, гадавала,
Як магла,
А пяпер што дачакала?
Што нашла?

ПАСТУШОК

Ня плач, маці, і ня злуйся
На жыцьцё,
Як я ў сілачку ўбяруся,
Змагу ўсё.

Вечарэе. Пастушок гоніць скаціну дамоў. Маці, пахліпваючы, ідзе ўсьлед за ім.