Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

родзіе, сюды! а вы, пане пан, во сюды! Ацец духоўны, меджду протчым…

ПОП

Не суеціцеся обо мне, сын мой! Моі облачэнія зашчытой мне от всякіх зол земных.

МІКІТА

Меджду протчым, мамаша, я залезу сюды, а вы станьце так, каб мяне засланіць. Вось так! Ну, цяпер можа йсьці.

(Пауза досыць доўгая. ЯНКА іронічна ўсьміхаецца, АЛЕНКА пырскае здушаным сьмехам, ГАРОШКА пыхкае люльку і плюе. НАСТА порыцца каля абразоў. Уваходзіць ЧЫРВОНААРМЕЕЦ з абломкам стрэльбы).

ЗЬЯВА XІІ

ТЫЯ-Ж — ЧЫРВОНААРМЕЕЦ

ЧЫРВОНААРМЕЕЦ

Ці ня можна ў вас, таварышы, перасядзець, пакуль сьцямнее? Бо я адстаў ад сваёй часьці і толькі ўночы змагу выбрацца з гораду, каб дагнаць сваіх.

МІКІТА

(вылазячы з укрыцьця, да Чырвонаармейца)

А, папаўся, меджду прочтым, нарэшце! Складай аружжа! Вывешывай белы флаг! Здавайся ў палон, меджду протчым!

ЧЫРВОНААРМЕЕЦ

(палажыў на бок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа).

СПРАЎНІК

(вылезшы з іншымі з укрыцьця)

Зусім справядліва! Забірайце яго ў палон!

ДАМА

Ах, мусьі! У вас, як бачу, пачынаюцца вайсковыя змаганьні. Дазвольце мне быць сястрой міласэрдзя.

СПРАЎНІК

Наколькі я разумею стратэгію, то, здаецца, справа абыйдзецца без крывяпраліцьця.