Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

здольны да ніякае місіі — нават да тэй сваёй роднай, ісьцінарускай місіі.

МІКІТА

Меджду протчым, не забывайце, пане беларус, што я найздальнейшы вучань акадэмікаў Скрынчанкі й Саланевіча. Апрача таго, нас бацька Пурышкевіч, быўшы ў Менску тут, замеціў і, ад‘яжджаючы, на гэту місію багаславіў. (Пауза).

ГАРОШКА

(да папа)

А вы, бацюшка, таксама за імі (махнуўшы пугай) туды — у прочкі?..

ПОП

Нет, чадо мое. Акі пастыр, я должэн остацься пры агнцах своіх, я только провожаю сірых сіх, дабы іх напутствоваць на пуць неведомый.

СПРАЎНІК

Але, панове, час нам ужо ў дарогу! Вораг ня сьпіць і ўжо блізка: можа адрэзаць нам усе ходы для адступленьня.

ГАЛАСЫ

А так! Праўда! Час!

МІКІТА

Пагасьцілі-б, мадам-сіньёра і мусьі, яшчэ хоць з хвіліну!..

(ДАМА, ПОП, СПРАЎНІК, ПАН — устаюць, раскланьваюцца і шнурам выходзяць у праціўны бок, з якога прышлі былі).

ПОП

(ідучы ўсьлед за адходзячымі, паказваючы на іх рукой)

Акі пціцы небесныя, отлетаюшчы на зімнее время в жаркія страны. Да храніт іх в странствіі мацер неопалімыя купіны і мацер крупіцкая!

{{Цэнтар|ЗЬЯВА VІ

МІКІТА — ЯНКА — АЛЕНКА — ГАРОШКА

МІКІТА

(як тыя вышлі)

Ах, забыўся запрапанаваць ім купіць у мяне маркі! Пэўна з „царскімі“ эвакуюцца.