Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нас адна: Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасьць, напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: „Амэрыка для амэрыканцаў“. І гэта памагло: сягоньня Амэрыка вольная. Павінны пайсьці і мы па яе сьлядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: „Беларусь“…

(Уваходзіць МІКІТА)

ЗЬЯВА III

ЯНКА — АЛЕНКА — МІКІТА

МІКІТА

(да Янкі, падышоўшы да яго пры апошніх словах і не пазнаўшы)

Пане мусье, можа патрабуеце маркі? (Пазнаўшы). Ах, гэта вы, меджду протчым, пане профэсар!

ЯНКА

Во, неспадзяванае спатканьне! Як маецеся, пане рэгістратар?

МІКІТА

Дзякую, меджду протчым. Так сабе. Нічога сабе. Што-ж вы тут парабляеце?

АЛЕНКА

Мы прыехалі татку з палону вызваляць. Бачыце, немцы яго ў абоз пагналі, дык мы, баючыся, каб яго ў Нямеччыну не загналі, паехалі ўсьлед на падмогу. То-ж у мяне адзін татка на цэлым сьвеце, павінна ратаваць!

МІКІТА

Так, так! Было-б няважна, каб зьвезьлі з хаты апошняга, меджду протчым, бацьку.

ЯНКА

А што вы тут парабляеце, пане рэгістратар: маркі людзям раздаяце?

МІКІТА

Меджду протчым, не раздаю, а прадаю, а гэта вялікія дзьве розьніцы. Але, як уважаю, то вы яшчэ ня ведаеце, што