Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЁСКА

За хатай хата у парадак
Сядзіць адна каля адной;
Залегла вуліца сяродкам,
Будынкі з боку чарадой.

Ня год, ня два зьняла з плеч вёска, —
Дзянькоў уцёкшых знак відаць:
Мох у салому паўпіваўся,
Падпора час сьпяшыць стрымаць.

Жыцьцё у лапці абувае
Сваяк, чужынец-прайдзісьвет,
Бяда багацтву б‘е паклоны,
Цямнота к знаньню зводзіць сьлед.

Вядзе вайну сьляза са сьмехам,
Дзярэцца той, а той дрыжыць,
З грахамі важыцца пакута,
У пары ноч і дзень бяжыць.

Ня знаю: шчасьце ці няшчасьце
Ўе тут спакойнае гняздо…
У вёскі гэтага спытайся, —
Маўчыць і вёска пакуль што.