Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Па межах родных і разорах,
Пад небам зводна-неспагадным,
Спакоем воджаны век здрадным,
Сную, і нейкі са мной шорах.

Са мной, за мною ўсьлед сум-вораг
З глухім нашэптам, няпрынадным:
Як ты ні хочаш быць праглядным, —
Сягоньня ўсё тут — як і ўчора-х!

Усё жыве тым самым богам, —
Таксама шумнае прадвесьне
Усёй ня зводзе з гоняў плесьні…

Араты ўсход нясе адлогам:
Курган чапаючы нарогам,
Ня ўспомніць прадзедавай песьні.

1919 г.