Гэта старонка не была вычытаная
Наведзены струны ў скрыпках пасвойску
Чужая зрывае рука;
Жалейка азьвецца з вясны пад бярозкай, —
Ня ўцешыць яна бедака.
Так камень ня ляжа, як змора падданьня
Лягла ад мяжы да мяжы
З надзеяй, што нават і думку змаганьня
„Забраны край“ вырве з душы.
Жыцьцё год, бяз ліку на шнурык свой ніжа,
Бяз ліку няволя есьць сіл…
Аж прадзедаў косьці ня ўлежаць пад крыжам, —
Што-ночы выходзяць з магіл.
Выходзяць, ідуць ад парогу к парогу,
На стогн жывых грозна глядзяць,
І з ветрамі, з бурамі б‘юць на трывогу:
„Забраны край“ клічуць устаць.
|}