Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ХМАРЫ І ДУМЫ

Чорныя хмары па небе плывуць, —
Чорныя думы заснуць не даюць:

Хмары хацінай, а думкі душой
Рады затрэсьці, заціснуць сабой.

Валіцца з хмараў то сьнег, то вада, —
Чорныя думы прыносіць бяда;

Так і ваюе бядак-чалавек
З хмарамі, з думамі цэлы свой век…