Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-ж? — разгулівай, сыты чужак,
Між забраных крыжоў, курганоў,
Брат скаваны ня згіне і так:
Ён другіх пашукае братоў.

Гэй ты, краю халодны, чужы,
Прытулі бесхацінца к сабе:
Ён цябе, як і роднай мяжы,
Не забудзе ў прадсьмертнай кляцьбе.

Ты, дзяўчына чужая, закрый
Па скананьні мне зрэнкі мае,
Ты, чужы друг, мне яміну рый,
Віхр чужы хай памінкі сьпяе.

Крыж пастаўце, як ставіце ўсім, —
Мае путы павесьце на ім;
Мае сьлёзы з магілы расой
Выйдуць путы зьядаці іржой.

|}