Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯ ЎЗДЫХАЙ

Ня ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой!
І жыцьця не кляні, не кляні!
Думу-песьню запей, стань адважнай ступой,
Яшчэ раз не засьні, не засьні!

Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,
Сільней хмар — гэта сонца агні.
І ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,
Яшчэ раз не засьні, не засьні!

Болей крыжам адным — гэта цень прад зарой,
А там лепшыя новыя дні!
Дык ня плач-жа, брат мой, запей песьню са мной!
Яшчэ раз не засьні!