Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-ж болей? Эх, болей… падлі там сівухі! —
Ну і наварыў-жа мне сват саладухі!
Прашло з таго часу год дваццаць бязмала,
На сьвет многа што прыбывала, ўбывала;
Жаніліся людзі, спраўлялі хрысьціны,
Мне толькі на жонку ня стала дзяўчыны…

Больш сватацца к дзеўкам мінула дурнота,
Прапала адвага, адпала ахвота“…
Так байку закончыў сваю нам Міхалка,
Вядомы ўсім чыста манюка, брахалка.
Я слухаў, сьпісаў тут і вам ахвярую, —
А ну-ж прыдзе к смаку, тады дам другую.

|}