Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/259

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Глушэц на гэты іхны шум,
Што вёў так шчыра з кумам кум,
Падумаў: „Вось, так ласуны над ласунамі:
Знашлі сварыцца —
Пры чужым карытцы!..“
І… паляцеў, залопаўшы крыламі.


А ну, чытач, згадай канец:
Хто мужыкі, а хто такі глушэц?

|}