Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты у сваім вянку цярністым
Убачыш міртавы вянок,
І важна слаўлен, песьнярыста,
На той сьвет сойдзеш, як лісток.

Памёр пясьняр. — Над белым крыжам
За годам год перабяжыць;
Няпамяць імя пяўца зьліжа,
А песьня будзе жыць і жыць!

|}