Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ПЕСЕНЬ БЕЗЬЗЯМЕЛЬНАГА

1

Ніваў загоны,
Лес, сенажатка,
Садзік зялёны
І гэта хатка —
Ня нашы, братка…

Сёлета гэтта
Выарам гладка,
Далей на лета
Чуць-чуць з апраткай
Цягнемся, братка.

Потам абліта
Ніва і градка,
Наша рунь жыта
Дый сенажатка —
Панскія, братка.

А хоць нам трэба,
Так, неспагадка,
Мець кусок хлеба, —
Вер, будзе сьвятка
І ў нас, мой братка!

Пройдзе, як вейка,
Крыўда і звадка,
Будзе зямелька,
Будзе і хатка
— Ў магілцы, братка!..

2

Як спыніўся я за хатай,
Як пашоў, —
Ні прыстанішча, ні сьвята
Не знашоў.