Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жый згодна з усімі
І бога хвалі,
Ня крычы з другімі:
„Свабоды! Зямлі!“

8

Нашто хлеб, нашто багацьце,
Калі нам мякіны хваце?
Нашто боты, чаравікі,
Калі ёсьць лаза і лыкі?
Нашто век зямлі хацеці?
Памром — сажань будзем меці!
Нашто новыя нам хаты?
Казна, двор і так багаты.
Нашто сьвет навукі шчаснай,
Калі сьлёзы сьвецяць ясна?
Нашто лек на гора болькі,
Калі маем манаполькі?
Нашто знаці ўсяго многа?
І так трапім да астрогу!..

1910 г.

|}