Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маладзік зьвесялеў,
Падміргнуў ціха ей:
— Маладая мая,
Выглядаў цябе я
Ўжо даўно ў вышыне,

Я тут — сам — адзінок,
Як-бы той каласок,
А ты, хмарка-імгла,
Мне нуду разьвяла, —
Прытуліся-ж ка мне…

Ты царыца, я — цар…
На зямлі молад. стар
З-пад наплеценых пут
Нам зайздросьціць-жа тут
Будуць з веку у век.

Мы і ночкай, і днём
То ўсплывём, то сплывём
Вольна так, згодна так,
І ўжо волі ніяк
Не дадзім мы на зьдзек.
...........
Абняліся яны,
Як вясеньнія сны,
І гуляюць адны
Ад вясны да вясны
На сум вечны людзям.

Цені-сеткі снуюць,
Песьню-змову пяюць:
— Паплывём, паляцім,
Каб было абаім
Вольна, весела нам!

|}