Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Далей, ня так ужо далей:
Янку кудысьці пазвалі,
Там пасадзілі за штосьці,
Не адпусьцілі і ў госьці.

Болей яго я ня бачыў;
Чуў, што ня вельмі там скача, —
Нешта капае, валоча,
Ждучы ўсё сонейка ўночы.

Ну, а дзяўчына?.. Э, што там!
Збаю калісь аб ёй потым…
Людзі-ж казалі, што Янка
Вельмі любіўся з Маланкай.

|}