Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕ ПРАСЬПІ

Сьпі, дзяўчына, покуль сонца
Не зайграла над хацінай;
А як сонца на аконца
Бліскі кіне — ўстань, дзяўчына!

Ўстань, зьніміся, схамяніся,
Ўмыйся сочнаю расою,
Сэрцам к сонцу прытуліся,
Ветру дай гуляць з касою!

Ў сонцы віся далей, вышай, —
Паланей, красуй дзянінай,
Ня пужаючыся крыжа,
Сонцу роўная дзяўчына!

Заіскрыся кветкай белай
На зялёнай сенажаці:
Кінь патолю думцы сьмелай,
Ласмы радасьці снаваці…

Негаданай песьняй-казкай
Разыграецца часіна…
З сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай
Не прасьпі вясны, дзяўчына!..