Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Поле шырокае
Пусткай абселася,
Дуброва шумная
З лісьцяў разьдзелася.

Імжыць сьцюдзёністы
Дождж над зямелькаю,
Сьвет пакрываючы
Жаласьцю нейкаю.

Людзі у курныя
Хаткі пакрыліся, —
Радасьць мінулася,
Песьні забыліся.

Бабка старэнькая,
Зможана мукамі,
Казкі даўнейшыя
Шэпча з унукамі.

Віхар у коміне
Жудка заносіцца,
То як-бы жаліцца,
То ў хату просіцца.

Ў думах нявесела,
Сэрца сьціскаецца
Цёмная, золкая
Восень збліжаецца.

|}