Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА КУПАЛЬЛЕ

На купальле на сьвятое
Рві, матуля, зельле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчасьлівым быць здаецца!

Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —
Палажы за абразамі,
Пасьвянці сваймі сьлязамі…

Двойчы, тройчы — а крапліста —
Зьлі сьлязою брыльлянцістай
І чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…

Як узыдуць з зельля кветкі, —
Будуць шчасьце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацьце!..