Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗАПУШЧАНЫ ПАЛАЦ

Твой кволы валадар, забыўшыся навук
Велічыні Зыгмунтавай і лет цярпеньня,
„Разьдзел“ узаканяе ў загранічным цені
І лічыць, колькі дома кінуў хвоек штук…

А дома, роскашы і працы многіх рук,
Папас магнацкіх перацьвіўшых пакаленьняў,
Стаіш, — і цэгла валіцца з гнілых скляпеньняў,
І ў шчыліне гняздо ўе ўслужлівы павук.

Жывёлу гоне ў парк галодны „сэрвітут“,
Ля сьцен цянюе забабон ад лета ў лета:
Нячысьцік з ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай.

Так зьністажэньне ў кожын гзымс паўзе і кут
І зубы скаліць: „Моц мая і права тут!
На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут „veto“.