Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЬВЕ ТАПОЛІ

Там, за вёскай, у полі дзьве стаялі таполі,
Як адна, дзьве таполі стаялі,
І стагналі у полі сухавейна таполі,
Як адна, дзьве таполі стагналі.

Аб Усходзе у полі ўсё шумелі таполі,
Як адна, дзьве таполі шумелі,
І аб Захадзе ў полі лісьцьмі пелі таполі,
Як адна, дзьве таполі ўсё пелі.

Што пануюць у полі над дубамі таполі,
Як адна, дзьве таполі пануюць,
Што начуюць у полі самаўладна таполі,
Як адна, дзьве таполі начуюць…

Неба помсту у полі тут пачулі таполі,
Як адна, дзьве таполі пачулі,
І навекі у полі дзьве заснулі таполі,
Як адна, дзьве таполі заснулі.