Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ніхто й пацех мне не гавора
За долю горкую маю,
Нясецца толькі рэха з бору,
Як песьню скрозь сьлёзы пяю.

Гэй, растлумач, выродзьдзе ўражжа,
Трутні, зладзеі пчольных прац!
Чаму, дзе труд крывавы ляжа,
Цьвіце загон, стаіць палац?

Чаму я сею, а другія
З сяўбы маёй зьбіраюць плён?
О, досыць, досыць! сэрца ные,
Грыміць пагудкі новай звон.

Чакаў і днём, чакаў і ночай
І ўжо абрыдала чакаць,
Ўстаю, іду, куды йдуць вочы,
За крыўды плату адшукаць.

|}