Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я, калі-б з ёй разлучыўся,
Плакаў з усіх сіл…
Эй, бо дзе воўк урадзіўся,
Яму куст той міл!

Дома голаду дазнаю, —
Зьем хлеба, вады…
Горай жыці ў чужым краю,
Болей сьлёз, нуды.

Там ня знойдзеш братніх сэрцаў,
Там кожны чужым,
Будзеш жыць з нудой у спрэчцы
Ды адзін-адным.

Песьню родную зацягнеш,
Хто пачуе, хто?
Там любіць свой край прысягнеш
Лепей, як жыцьцё.

|}