Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сокалам-бы вольным
Паляцеў ў сьвет гэты,
Дый мне крыльлі ўцяты!..
Доля, дзе ты, дзе ты?

Так-бы весяліўся,
Пеў аб шчасьці песьні,
Як той верабейка
Ў садзе на чарэшні.

Гулка стогнуць рэкі,
Ўзбураны вясною;
Плачуць мае песьні,
Галосяць са мною.

|}