Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
*

Думкі, думкі-весялушкі,
Скуль вы узяліся,
Што ў душы, як тыя птушкі,
Песьняй азваліся?

Гэй-жа, думкі, громка пейце,
Покуль сэрца б‘ецца!
Громка пейце, не жалейце,
Што там хто сьмяецца!

Прыдзе хвіля і вас міла
Нехта прывітае, —
Можа хоць дзяўчынка тая,
Што мяне любіла!

Прыдзе хвіля, — поймуць людзі,
Дзе праўда зарэе…
Пейце-ж, думкі, шчасьце будзе,
Ночка разаднее!

|}